Новости проекта
Отвечаем на ваши вопросы!
Важные моменты в Инструктивно-методическом письме
Новинка! Отчеты по ведению электронного журнала
Конкурс продолжается!

Парады бацькам

Дата: 28 мая в 15:30, Обновлено 28 мая в 15:32
Автор: Рубан Т. Н.

Паважаныя бацькі!

21 лютага — Дзень Роднай мовы

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны ЮНЕСКА. З прапановай увесці такі дзень выступіў Бангладэш, дзе 21 лютага 1957 года, адстойваючы права вучыцца на роднай мове, загінулі пяць студэнтаў. Трэба адзначыць, што сярод 25 суаўтараў рэзалюцыі ЮНЕСКА аб гэтым свяце была і Беларусь. Сёння у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Менавіта дзеля іх захавання і быў абвешчаны Дзень роднай мовы.

Гэта свята – нагода для носьбітаў любой мовы яшчэ раз задумацца аб лёсе той, адзінай, якую мы завём матчынай, на якой думаем, на якой вымавілі першае слова і на якой размаўлялі нашы продкі. Няхай сёння родная мова моцная, распаўсюджаная, абароненая заканадаўствам, але няма гарантыі, што ўжо заўтра яна не трапіць у спіс тых трох тысяч, гатовых знікнуць. Сярод якіх, на жаль, знаходзіцца і наша мова.

Беларуская мова прайшла доўгі гістарычны шлях, на якім былі як часы росквіту, так і часы заняпаду. Былі нават такія перыяды, калі яна ледзь не знікла. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная як роўная сярод іншых моў свету.

Будзь жа разам з тымі, хто думае пра яе будучыню. Размаўляй па-беларуску, бо заўтра наша мова табе, тваім дзецям і ўнукам стане неабходнай. І не саромейся недасканалай гаворкі. Мова – жывая існасць, якая жыве там, дзе ёсць людское жаданне. Ведай: учора ты яшчэ не гаварыў па-беларуску, сёння размаўляеш на «трасянцы», а заўтра будзеш гаварыць на чыстай літаратурнай мове. А дзеля пачатку дастаткова зусім мала – проста паспрабаваць адзіны дзень у год, напрыклад, 21 лютага, з калегамі, сябрамі, роднымі, размаўляць па-беларуску.

“Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму — на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае — гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць — калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця.

А першы скарб нацыянальны — гэта родная мова. Змітрок Бядуля

  

Парады бацькам, ці вучымся разам з дзецьмі гаварыць па-беларуску!

Родная мова, якой авалодваюць дзеці ў зносінах з дарослымі, з'яўляецца галоўным сродкам засваення імі культуры свайго народа, фарміравання нацыянальнай самасвядомасці. У родным слове, па сцвярджэнні вялікага рускага педагога К. Д. Ушынскага, народ клапатліва захоўвае "ўвесь след свайго духоўнага жыцця". Матчына мова, мова бацькоў, продкаў з'яўляецца і сродкам, і зместам духоўнага развіцця асобы чалавека. Большасць дашкольнікаў у нашай рэспубліцы выхоўваецца ў рускамоўных сем'ях, а яшчэ значная частка ў сем'ях, дзе размаўляюць на так званай "трасянцы" - сумесі беларускай і рускай моў. Гэта прыводзіць да ўзнікнення з'явы інтэрферэнцыі - "засметчанасць" мовы: пранікнення ў рускае маўленне беларусізмаў, а беларускае - русізмаў. Напрыклад, гаворачы па-руску, ужываюць беларускія словы(сварила бурак), граматычныя формы, уласцівыя беларускай мове (гулять с папам), дапускаюць арфаэпічныя і фанетычныя памылкі (рымень, дзевачка). Часта дзеці паралельна ўжываюць агульныя па значэнні словы абедзвюх моў (кукла і лялька, сапожки і боты, картинка і малюнак, играть і гуляць і інш.).

Паколькі адсутнічае граматнае беларускамоўнае асяродзе, у якім нашы дзеці маглі б самастойна засвойваць нормы і правілы маўлення, дарослыя павінны спецыяльна арганізоўваць мэтанакіраванае навучанне дзяцей беларускай мове праз даступныя віды дзіцячай дзейнасці.

Паважаныя бацькі, мы не сумняваемся, што вы зацікаўлены ў тым, каб ваша дзіця ў будучым паспяхова засвойвала школьную праграму. А рыхтаваць яго да навучання ў школе неабходна як

мага раней.

Прапануем вам матэрыял, які можна выкарыстоўваць для заняткаў з дзецьмі дома

Цацкi ў беларускай народнай педагогiцы

Бясспрэчна, што ўсе важнейшыя ўласцівасці асобы закладваюцца ў дзяцінстве. Таму на гэтым этапе вялікае значэнне маюць усе фактары. Адным з такіх чыннікаў, што ўплываюць на дзіця з самага пачатку яго пазнавальнай дзейнасці, з’яўляюцца цацкі. Іх педагагічны эфект быў заўважаны вельмі даўно. У гэтым даследаванні зроблена спроба разгляду месца традыцыйнай цацкі ў сістэме беларускай народнай педагогікі,разнастайнасць яе формаў, задачы, ускладзеныя на яе, спосабы яе выкарыстання і іншыя аспекты. Цацка – прадмет, прызначаны для дзіцячых гульняў, які дае ўяўленне пра рэчы і вобразы, дапамагаючы дзіцяці пазнаваць навакольны свет і з’яўляецца адным са сродкаў разумовага, эстэтычнага і фізічнага выхавання. Змест і знешні выгляд цацкі вызначаюцца канкрэтнымі выхаваўчымі задачамі ў адпаведнасці з узростам, развіцц?м і інтарэсамі дзіцяці (адрозніваюць дыдактычныя, тэхнічныя, тэатральныя, музычныя, спартыўныя цацкі, а таксама цацкі-забаўкі).

Цацкі выкарыстоўваюцца таксама як сувеніры і мастацкія вырабы для аздаблення інтэр’ераў.На Беларусі самымі старажытнымі і распаўсюджанымі былі гліняныя цацкі, пустацелыя гліняныя шарыкі, яйкі з каменным шарыкам унутры, фігурныя цацкі свістулькі. Верагодна, гэтыя цацкі ў старажытныя часы мелі таксама і рытуальнае прызначэнне: свіст ці бразгаценне павінны былі адганяць злых духаў. Фігуркі людзей, якія абазначалі продкаў, хатніх жыв?л, ляпілі з надзеяй паўплываць на дабрабыт сям’і. Масавы выраб гліняных цацак пачаўся ў ХІ–ХІІІ стагодзях разам з развіцц?м ганчарства. Свістулькі рабіліся ў выглядзе птушак і конікаў, ляпілі фігуркі людзей. Яны вызначаюцца умоўнасцю форм і вобразаў, створаныя прасцейшымі пры?мамі лепкі. Сярод знаходак XVI–XVII стагоддзяў сустракаюцца вырабы, ўпрыгожаныя зял?най, карычневай, празрыстай палівай. Свайго росквіту мастацтва глінянай цацкі дасягнула ў XIX – першай палове XX стагоддзя, калі цацкі вырабляліся практычна ва ўсіх ганчарных цэнтрах Беларусі. Для большасці цацак характэрна выпрацаваная яшчэ ў старажынасці стылістыка–абагуленасць, стылізаванасць і ўмоўнасць форм. Звычайна іх пакрывалі зял?най, карычневай або жоўтай палівай, а ў традыцыйных цэнтрах чорна задымленай керамікі цацкі таксама мелі чорны колер. З канца ХІХ стагоддзя пашыраецца таксама цацканаіўна-рэалістычнага характару, у якіх дакладна і падрабязна мадэляваныя фігуркі жыв?л, людзей у тагачасным адзенні, часта ў нескладаным дзеянні. Значнае пашырэнне ў народным побыце мела драўляная цацка,звычайна з імітацыяй рухаў ці дзеяння. Тут пыталіся як бы ажавіць цацку. Папулярнымі былі пілавальшчыкі. Для пілавальшчыка-адзіночкі з дошчачкі выстругвалі схематычны сілуэт чалавечай фігуры, у плечы ўстаўлялі дзве палачкі-рукі, а ў іх жорстка мацавалі «пілу» з трэскі. Ніжні завостраны канец цацкі ўтыкалі ў бульбіну, якая служыла процівагай. Цацку ставілі на край стала і яна паціху пагойдвалася – «пілавала» яўнае бервяно. Складаней было зрабіць парных пілавальшчыкаў. Адзін стаяў на дошчачцы-аснове, а другі на перакладзіне, што імітавала падстаўку (сталюгу) для распілоўкі бярвенняў. Праз стойкі «сталюгі» і «пілу», за якую трымаліся фігуркі, прапускаўся каленчаты рычажок з дроту. Круціш за рычажок і пілавальшчыкі пілуюць. Дрывасекі ці кавалі (мядзведзь і каваль) рабілісягарызантальных палачках. На верхняй – адзін, на ніжняй – другі. Пасоўваеш палачкі ўправа-улева, і кавалі па чарзе б’юць па «кавадле». Акрамя такіх рухаючыхся драўляных цацак рабілі і іншыя. Такія, напрыклад, як цацкі-птушкі. Іх падвешвалі над дзіцячымі калыскамі і адбітак сацыяльнага ладу грамадства, узроўню яго культуры, нацыянальных мастацкіх традыцый і эстэтычных запатрабаванняў. Цацкі выкарыстоўваюцца таксама як сувеніры і мастацкія вырабы для аздаблення інтэр’ераў. На Беларусі самымі старажытнымі і распаўсюджанымі былі гліняныя цацкі, пустацелыя гліняныя шарыкі, яйкі з каменным шарыкам унутры, фігурныя цацкі свістулькі. Верагодна, гэтыя цацкі ў старажытныя часы мелі таксама і рытуальнае прызначэнне: свіст ці бразгаценне павінны былі адганяць злых духаў. Фігуркі людзей, якія абазначалі продкаў, хатніх жыв?л, ляпілі з надзеяй паўплываць на дабрабыт сям’і. Масавы выраб гліняных цацак пачаўся ў ХІ–ХІІІ стагодзях разам з развіцц?м ганчарства. Свістулькі рабіліся ў выглядзе птушак і конікаў, ляпілі фігуркі людзей. Яны вызначаюцца умоўнасцю форм і вобразаў, створаныя прасцейшымі пры?мамі лепкі. Сярод знаходак XVI–XVII стагоддзяў сустракаюцца вырабы, ўпрыгожаныя зял?най, карычневай, празрыстай палівай. Свайго росквіту мастацтва глінянай цацкі дасягнула ў XIX – першай палове XX стагоддзя, калі цацкі вырабляліся практычна ва ўсіх ганчарных цэнтрах Беларусі. Для большасці цацак характэрна выпрацаваная яшчэ ў старажынасці стылістыка – абагуленасць, стылізаванасць і ўмоўнасць форм. Звычайна іх пакрывалі зял?най, карычневай або жоўтай палівай, а ў традыцыйных цэнтрах чорна- задымленай керамікі цацкі таксама мелі чорны колер. З канца ХІХ стагоддзя пашыраецца таксама цацканаіўна-рэалістычнага характару, у якіх дакладна і падрабязна мадэляваныя фігуркі жыв?л, людзей у тагачасным адзенні, часта ў нескладаным дзеянні. Значнае пашырэнне ў народным побыце мела драўляная цацка,звычайна з імітацыяй рухаў ці дзеяння. Тут пыталіся як бы ажавіцьцацку. Папулярнымі былі пілавальшчыкі. Для пілавальшчыка-адзіночкі з дошчачкі выстругвалі схематычны сілуэт чалавечай фігуры, у плечы ўстаўлялі дзве палачкі-рукі, а ў іх жорстка мацавалі «пілу» з трэскі. Ніжні завостраны канец цацкі ўтыкалі ў бульбіну, якая служыла процівагай. Цацку ставілі на край стала і яна паціху пагойдвалася – «пілавала» уяўнае бервяно. Складаней было зрабіць парных пілавальшчыкаў. Адзін стаяў на дошчачцы-аснове, а другі на перакладзіне, што імітавала падстаўку (сталюгу) для распілоўкі бярвенняў. Праз стойкі «сталюгі» і «пілу», за якую трымаліся фігуркі,прапускаўся каленчаты рычажок з дроту. Круціш за рычажок і пілавальшчыкі пілуюць. Дрывасекі ці кавалі (мядзведзь і каваль) рабілісяна гарызантальных палачках. На верхняй – адзін, на ніжняй – другі.Пасоўваеш палачкі ўправа-улева, і кавалі па чарзе б’юць па «кавадле». Акрамя такіх рухаючыхся драўляных цацак рабілі і іншыя. Такія, напрыклад, як цацкі-птушкі. Іх падвешвалі над дзіцячымі калыскамі і адбітак сацыяльнага ладу грамадства, узроўню яго культуры, нацыянальных мастацкіх традыцый і эстэтычных запатрабаванняў. Цацкі выкарыстоўваюцца таксама як сувеніры і мастацкія вырабы для аздаблення інтэр’ераў.На Беларусі самымі старажытнымі і распаўсюджанымі былі гліняныяцацкі, пустацелыя гліняныя шарыкі, яйкі з каменным шарыкам унутры, фігурныя цацкі свістулькі. Верагодна, гэтыя цацкі ў старажытныя часы мелі таксама і рытуальнае прызначэнне: свіст ці бразгаценне павінны былі адганяць злых духаў. Фігуркі людзей, якія абазначалі продкаў, хатніх жыв?л, ляпілі з надзеяй паўплываць на дабрабыт сям’і. Масавы выраб гліняных цацак пачаўся ў ХІ–ХІІІ стагодзях разам з развіцц?м ганчарства. Свістулькі рабіліся ў выглядзе птушак і конікаў, ляпілі фігуркі людзей. Яны вызначаюцца умоўнасцю форм і вобразаў, створаныя прасцейшымі пры?мамі лепкі. Сярод знаходак XVI–XVII стагоддзяў сустракаюцца вырабы, ўпрыгожаныя зял?най, карычневай, празрыстай палівай. Свайго росквіту мастацтва глінянай цацкі дасягнула ў XIX – першай палове XX стагоддзя, калі цацкі вырабляліся практычна ва ўсіх ганчарных цэнтрах Беларусі. Для большасці цацак характэрна выпрацаваная яшчэ ў старажынасці стылістыка – абагуленасць, стылізаванасць і ўмоўнасць форм. Звычайна іх пакрывалі зял?най, карычневай або жоўтай палівай, а ў традыцыйных цэнтрах чорна- задымленай керамікі цацкі таксама мелі чорны колер. З канца ХІХ стагоддзя пашыраецца таксама цацка наіўна-рэалістычнагахарактару, у якіх дакладна і падрабязна мадэляваныя фігуркі жыв?л,людзей у тагачасным адзенні, часта ў нескладаным дзеянні. Значнае пашырэнне ў народным побыце мела драўляная цацка,звычайна з імітацыяй рухаў ці дзеяння. Тут пыталіся як бы ажавіць цацку. Папулярнымі былі пілавальшчыкі. Для пілавальшчыка-адзіночкі з дошчачкі выстругвалі схематычны сілуэт чалавечай фігуры, у плечы ўстаўлялі дзве палачкі-рукі, а ў іх жорстка мацавалі «пілу» з трэскі. Ніжні завостраны канец цацкі ўтыкалі ў бульбіну, якая служыла процівагай. Цацку ставілі на край стала і яна паціху пагойдвалася – «пілавала» уяўнае бервяно. Складаней было зрабіць парных пілавальшчыкаў. Адзін стаяў на дошчачцы-аснове, а другі на перакладзіне, што імітавала падстаўку (сталюгу) для распілоўкібярвенняў. Праз стойкі «сталюгі» і «пілу», за якую трымаліся фігуркі, прапускаўся каленчаты рычажок з дроту. Круціш за рычажок іпілавальшчыкі пілуюць. Дрывасекі ці кавалі (мядзведзь і каваль) рабілісяна гарызантальных палачках. На верхняй – адзін, на ніжняй – другі.Пасоўваеш палачкі ўправа-улева, і кавалі па чарзе б’юць па «кавадле».Акрамя такіх рухаючыхся драўляных цацак рабілі і іншыя. Такія, напрыклад, як цацкі-птушкі. Іх падвешвалі над дзіцячымі калыскамі і творчаму і эстэтычнаму развіццю асобы. Акрамя выхаваўчага значэння, яна часта мела і магічны, абарончы сэнс. Народная цацка і сёння мае педагагічнае значэнне, выконваючы, акрамя ўсяго пералічанага, функцыю далучэння новых пакаленняў да традыцыйнай культуры беларускага народа, што так важна ў сучасным глабалізаваным свеце.

Літаратура:

1.Жаўняровіч Г.Д. «Цацкі ў беларускай народнай педагогіцы” 1. Ракава Л. В. Традыцыі сямейнага выхавання ў беларускай в?сцы. / Л.В.Ракава – Мн.: «Ураджай», с. 111.

2. Сахута Я. Беларускае народнае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва: 2-ое выд., перапрац. і дап. / Я. Сахута. – Мн.: Беларусь, с. 110.

3. Грымаць А. А. Метад. дапам. / А.А.Грымаць, Л.М.Варанецкая, .В.Пашкевіч. – Народная педагогіка беларусаў. – Мн.: Выд. Ул. М. Скакун, с. 256.

Кансультацыя для бацькоў

"Мама, тата, давайце гуляць па-беларуску!"

Часцей за ўсе бывае так, дзіця ідзе ў першы клас, а не толькі не ведае беларускай мовы, але, нават, ніколі і не чула яе меладычнасці і чысціні. Бацькі з жахам садзяцца з сынам, або з дачкой рабіць дамашнюю работу па-беларускай мове і адчуваюць, што ахапіць неахопнае адразу не атрымліваецца. Згублены нейкі перыяд часу, калі можна было далучаць дзіця да роднай мовы яшчэ з маленства. Што рабіць? Плаціць грошы рэпетытарам, альбо ёсць іншы варыянт рашэння праблемы? Прапануем маладым бацькам некалькі парад паступовага знаёмства дзяцей дашкольнага ўзросту з роднай мовай.

Па-першае, калі ваша дзіця наведвае дашкольную установу, то вы павінны ведаць, што існуюць заняткі на беларускай мове ў групах сярэдняга і старэйшага ўзросту. Акрамя таго, праводзяцца фальклорныя святы, напрыклад “Сустракаем вясну”, на якіх дашкольнікаў знаёмяць з культурай беларускага народу, яго мовай, традыцыямі, абрадамі, рамёсламі. На гэтыя святы заўсёды запрашаюцца бацькі. Вось вам і першая ступень адукацыі маленькіх беларусаў.

А далей бацькам трэба развіваць дзіця самастойна ў сям’і. З чаго пачаць? Пачніце з калыханак, чытання кніжак-малютак, прывітання на роднай мове. Затым звярніцеся да збораў ў садок у гульневай форме. “А давай апранацца па-беларуску!” – прапануйце малышу. І называйце яго адзенне: шкарпэткі, насоўка, кішэнька, каўнерык, гузікі, боцікі і г.д. Праз некалькі дзён ваша дзіця без памылак будзе знаходзіць адпаведную рэч, а потым і само назаве яе па-беларуску.

На кухне хай маці пазаве дачушку гатаваць ежу па-беларуску. Назвы садавіны, гародніны, электрапрыбораў дзеці запомняць хутка і з задавальненнем будуць ужываць іх у размове з іншымі людзьмі. Тым часам тата, займаючыся рамонтам кватэры, разам з сынам разбіраюцца, якія патрэбны цвікі, гаечныя ключы, дошкі, шпалеры і іншае.

Ідучы па вуліцы з маленькім грамадзянінам Беларусі, раскажыце яму аб памятніках архітэктуры вашага гораду, назавіце па-беларуску назвы крамаў, транспарту, дрэвы ў парку, хатніх і дзікіх жывёл. Не трэба навязваць малышу размову, калі ён змарыўся, хоча адпачыць або пагуляць. Рухайцеся паступова, але ўпарта і тады, калі ваша дзіця пойдзе у школу, вы убычыце, што нездарма бавілі з ім час, далучаючы яго да роднай мовы.

Лічыце, гэта займае шмат часу, ці патрабуе дадатковых ведаў? Не? Тады, не адкладаючы, бярэмся за работу і добрых вам з дзіцем гульняў па-беларуску.

ПАВАЖАНЫЯ БАЦЬКI!

Ведаць сваю родную мову вельмі важна, як і быць патрыётам краіны і сапраўдным яе грамадзянінам. Афіцыйнымі мовамі ў Беларусі лічацца беларуская і руская, аднак сваю мову сучаснае пакаленне амаль забылася. На жаль, на беларускіх вуліцах усё радзей можна пачуць беларускую мову, але асабліва яна робіць нас унікальнымі, дае свой знак адрознення перад іншымі краінамі.

З гэтай нагодай прапануем вам наступнае:

 1. Рашэннем педагагічнага савета №1 ад 04.09.2017 вызначаны дзень тыдня (ЧАЦВЕР) для зносін з дзецьмі на нацыянальнай мове. У гэты дзень, пачынаючы з прыёму дзяцей і заканчваючы працоўны дзень,  работнікі І БАЦЬКІ размаўляюць з выхаванцамі на беларускай мове. 

 2. Ранішняя зарадка пачынаецца з беларускай музыкі. 
 3. Падчас усіх рэжымных момантаў дзеці знаёмяцца з беларускімі назвамі посуду, мэблі, адзення, прыродных з'яў, частак цела чалавека і многім іншым. 
 4. На шпацырах, фізкультурных і музычных занятках выхаванцам прапануюцца народныя гульні рознай рухомасці, народныя песні, пацешкі, прыказкі і прымаўкі. Інфармацыя выхаванцам падаецца дазавана, замацоўваецца на працягу некалькіх дзён і дапаўняецца новым матэрыялам. 

Дома разам з дзецьмі вы можаце:

пачытаць свайму дзіцяці ўжо знаёмыя казкі Х.К.Андэрсана на беларускай мове

альбо

беларускія казкі, дзе адлюстроўваецца побыт, культура і традыцыі беларускага народа

Шаноўныя бацькі!

Такім чынам, мы фарміруем, напаўняем, актывізуем беларускі слоўнік нашых дзяцей, вучымслухаць нацыянальную мову, разумець і свабодна размаўляць на ёй.

З павагай, кіраўніцтва яслей-сада.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.