Новости проекта
С 8 марта!
С Новым годом!
С Днем учителя!
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Дыдактычная гульня, як сродак развіцця маўлення дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту

Дата: 3 декабря 2021 в 13:46
174 просмотра

Дыдактычная гульня ўяўляе сабою шматпланавую, складаную педагагічную з’яву: яна выступае як гульнявы метад навучання дзяцей дашкольнага ўзросту і формай навучання, самастойнай гульнявой дзейнасцю, і сродкам усебаковага выхавання асобы дзіцяці. Менавіта ў дыдактычнай гульні дзіця атрымлівае магчымасць удасканальваць, узбагачаць, замацоўваць і актывізаваць сваю лексіку.

У старэйшым дашкольным узросце дзіця павінна авалодаць такім слоўнікавым складам, які даваў бы яму магчымасць мець паўнацэнныя кантакты з аднагодкамі і дарослымі, паспяхова вучыцца ў школе, разумець мастацкую літаратуру, тэлевізійныя і радыёперадачы і г.д.

Па меры таго як дзіця вывучае навакольнае асяроддзе – прадметы, з’явы, іх асаблівасці, якасці, яно пачынае рабіць абагульненні, кіравацца тымі або іншымі прыметамі. Нярэдка гэтыя прыметы малазмястоўныя, але эмацыйна значныя для дашкольніка. Напрыклад, гароднінай дзеці нярэдка лічаць толькі моркву, цыбулю, буракі і не ўключаюць ў гэты тэматычны рад, напрыклад, капусту, агуркі, таматы. Або пашыраюць значэнне слова “гародніна” за кошт уключэння садавіны, грыбоў і матывуюць гэта тым, што “гэта ўсё расце” або “ўсё гэта можна есці”. І толькі паступова, па меры развіцця мыслення, дашкольнікі авалодваюць аб’ектыўным паняційным зместам слова. Такім чынам, значэнне слова мяняецца для дзяцей на працягу дашкольнага дзяцінства з развіццём іх пазнавальных магчымасцяў.

Дыдактычныя гульні па сваіх зместавых магчымасцях настолькі полісемантычныя, што з іх дапамогаю можна вырашаць адначасова некалькі важных задач у навучанні, развіцці і выхаванні старэйшых дашкольнікаў.

Так, у гульні «Складзі малюнак» вырашаюцца задачы фарміраваць уменні правільна называць часткі дня і поры года на беларускай мове; замацоўваць у мове дзяцей словы, што абазначаюць агульныя паняцці; актывізіраваць слоўнікавы запас; развіваць лагічнае мышленне.

У гульні  “Хто першы назаве?” актывізацыя слоўнікавага запасу; развіццё зрокавай і слыхавой ўвагі, звязнай мовы.

У гульні “Можна есці ці не?” задачы накіраваны на тое, каб замацоўваць ўяўленні аб прадуктах харчавання і іх назвы; развіваць слыхавую ўвагу, выпрацоўваць хуткую рэакцыю на слова.

Такім чынам, у гульні адбываецца не толькі актыўнае ўдасканаленне навыкаў этычных паводзін, але і разнапланавае вядзенне работы па развіццю маўленя старэйшых дашкольнікаў. Ім неабходна праявіць навыкі карэктна фармуляваць сваю думку, будаваць не толькі маналагічнае, але і дыялагічнае маўленне, аргументаваць сваё выказванне, у імправізацыі хутка падбіраць патрэбныя не толькі паняцці, але і метафары, эпітэты і г.д.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.